Новости проекта
Конкурс продлен! Принимайте участие!
Поздравляем с Днем учителя!
Отвечаем на ваши вопросы!
Домашнее задание на контроле!
Голосование
Как Вам новый сайт?
Всего 3 человека

МОВА НАВУЧАННЯ І ВЫХАВАННЯ

Дата: 8 апреля в 15:44, Обновлено 19 апреля в 11:56

МОВА НАВУЧАННЯ І ВЫХАВАННЯ

Паважаныя бацькі!

 Аддзел адукацыі, спорту і турызму Дрыбінскага раённага выканаўчага камітэта нагадвае, што згодна з артыкулам 17 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, на падставе артыкула 90 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі асноўнымі мовамі навучання і выхавання з’яўляюцца дзве дзяржаўныя мовы Рэспублікі Беларусь: руская і беларуская.

Таксама ў пункце 58 Палажэння Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 25.07.2011 “Аб зацвярджэнні Палажэння аб установе дашкольнай адукацыі і прызнанні страціўшымі моц  некаторых нарматыўных дакументаў Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь”адзначана, што навучанне і выхаванне ва ўстанове дашкольнай адукацыі ажыццяўляецца на беларускай і (або) рускай мовах.

 Асноўная мова навучання і выхавання ва ўстанове дашкольнай адукацыі (беларуская або руская) вызначаецца яе заснавальнікам з улікам пажадання законных прадстаўнікоў выхаванцаў. Дадзеныя аб мове навучання і выхавання адзначаюцца ў Статуце ўстановы дашкольнай адукацыі (артыкул 22 Палажэння).

На падставе пісьма Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 23.02.2018 №02-02-18/1672/дс “Аб пашырэнні магчымасцяў атрымання адукацыі на беларускай мове ва ўстановах дашкольнай адукацыі”  ў рэгістрацыйна-кантрольную форму (адміністрацыйная працэдура 6.6., 6.7.) унесены рэквізіты, неабходныя для забеспячэння ўліку заяў бацькоў (законных прадстаўнікоў) непаўналетніх на выбар мовы навучання ва ўстанове дашкольнай адукацыі.

У Дрыбінскім раёне ў 2017/2018 навучальным годзе функцыяніруе 1 установа адукацыі з беларускай мовай навучання:  дзяржаўная ўстанова адукацыі "Чэрнеўскі вучэбна-педагагічны комплекс яслі-сад-сярэдняя школа"

Адрас установы:

213984

аграгарадок Чэрнеўка, вуліца Школьная, 10

тэлефон 70780

upkthernevka@tut.by

Кіраўнік: Андрэева Вікторыя Іванаўна

   Ва ўстановах, якія працуюць на рускай мове, раз на тыдзень праводзіцца беларускамоўны дзень або заняткі па развіцці маўлення і культуры маўленчых зносін. Рэгулярна праходзяць тыдні беларускай мовы і культуры. Арганізацыя дзейнасці выхаванцаў па фарміраванні ўстойлівай цікавасці і станоўчых адносін да беларускай мовы разнастайная: гульні, заняткі,экскурсіі і мэтавыя прагулкі, сюжэтна-ролевыя, беларускія народныя рухомыя гульні, акцыі, чытанне мастацкай літаратуры, выставы фатаграфій, рэпрадукцый, прысвечаных Радзіме, гутаракі ў гонар Дня Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь, забавы.

Вялікую каштоўнасць мае вучэбная праграмма дашкольнай адукацыі, у якой прапанаваны пералік мастацкіх твораў і дакладна акрэслены задачы па азнаямленні дзяцей розных узроставых груп з творамі мастацкай літаратуры.

Па пытаннях навучання і выхавання на беларускай мове ва ўстановах дашкольнай адукацыі прапануем тэлефанаваць галоўнаму спецыялісту аддзела адукацыі, спорту і турызму Дрыбінскага раённага выканаўчага камітэта па тэлефоне 24154, альбо метадысту по тэлефоне 79391.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.